Шыфр
412Д000677_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Загараны
Датаванне
1913 - 1915 гг.
Апісанне
Форт № І быў размешчаны на узвышшы, з якога навакольная мясцовасць праглядалася на некалькі кіламетраў і будаваўся на працягу 1913-1915 гг. Склаў праект і напачатку кіраваў будаўніцтвам ваенны інжынер капітан Канстанцін Нікадзімавіч Дабржынскі.
Бетонныя будаўнічыя працы на форце пачаліся ў канцы 1913 г.
Восенню 1914 г. форт быў заняты гарнізонам, які па чарзе складалі ратнікі 101-й, 491-й, 80-й і 81-й дружын Дзяржаўнага апалчэння.
Падзеі Вялікай Айчыннай вайны таксама адбываліся на тэрыторыі форта № I. У ліпені 1944 г. падчас падзей вызвалення г. Гродна на працягу некалькіх дзён (17-20 ліпеня) тут трымалі абарону некалькі рот 455-га стралковага палка 42-й стралковай дывізіі.