Шыфр
412Д000677_14
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Навасёлкі
Датаванне
1913 - 1915 гг.
Апісанне
Артылерыйская пазіцыя літарнага апорнага пункта Д уяўляе прыклад развіцця фартыфікацыйнага мастацтва і ваенна-інжынернага будаўніцтва напярэдадні і ў гады Першай сусветнай вайны. Новым накірункам у планаванні крэпасцей напачатку ХХ ст. стала праектаванне і будаўніцтва фортавых груп у складзе 4-8 аб’ектаў доўгачасовай і палявой фартыфікацыі (асноўны форт, літарныя і нумарныя апорныя пункты для абароны межфортавых участкаў, парахавы склеп, бліндажы, сховішчы, назіральныя пункты, артылерыйскія пазіцыі, масты). Артылерыйская пазіцыя ўваходзіла ў склад фортавай групы № ІІI і адлюстроўвае ўзровень тактыкі арганізацыі абароны города, узровень будаўнічых работ і якасць будаўнічых матэрыялаў адпаведнага перыяду. На пазіцыі размяшчалася артылерыйская зброя для вядзення супрацьштурмавой і контрбатарэйнай барацьбы. Уся пазіцыя памерамі 20 м х 20 м абнесена бетонна-земляным брустверам вышынёй да 1 м. Гармата размяшчалася на платформе круглай формы (дыяметр 5 м) на бетонным падмурку, пакрытым зямлёй. Платформа абнесена каменна-бетонным брустверам вышынёй 0,8 м. Побач знаходзяцца рэшткі сховішча для артылерыйскіх агнявых запасаў. Артпазіцыя захавалася ў крэпасці як адзінкавы прыклад, з’яўляецца ўнікальным і неад’емным элементам гісторыка-прыроднага ландшафту поля бітвы, яго рэшткі цалкам падлягаюць абавязковаму захаванню