зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Фартыфікацыйныя збудаванні Гродзенскай крэпасці: форт № 4

Шыфр

412Д000677_16

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Стрэльчакі

Датаванне

1912 - 1915

Стыль

доўгачасовае фартыфікацыйнае збудаванне (форт для пяхоты)

Апісанне

Форт № ІV уяўляе прыклад развіцця фартыфікацыйнага мастацтва і ваенна-інжынернага будаўнітва напярэдадні і ў гады Першай сусветнай вайны. Новым накірункам у планіраванні крэпасцей напачатку ХХ ст. стала праекціраванне і будаўніцтва фортавых груп у складзе 4-8 аб’ектаў доўгачасовай і палявой фартыфікацыі (асноўны форт, літарныя і нумарныя апорныя пункты для абароны межфортавых участкаў, парахавы склеп, бліндажы, сховішчы, назіральныя пункты, артылерыйскія пазіцыі, масты). У склад фортавай групы № ІV уваходзілі сам форт, нумарныя апорныя пункты № 6, 7, 8, 9, 10, літарны апорны пункт И, парахавы склеп. Праекты фартыфікацыйных збудаванняў распрацавалі ваенныя інжынер падпалкоўнік В.Н.Карыцін і штабс-капітан Л.Г.Шмагайлаў і яны адлюстроўваюць узровень тактыкі арганізацыі абароны города, узровень будаўнічых работ і якасць будаўнічых матэрыялаў адпаведнага перыяду. 

Фортавая група № IV размяшчалася  на паўднёвы захад ад Гродна паміж Асавецкай шашой і Сувалкаўскай чыгункай, што дазваляла кантраляваць важныя аперацыйныя накірункі з паўднёвага захаду і ўчастак абарончай пазіцыі паміж фортавымі групамі ІІІ і V. Вышыня 94,8, якую займаў форт № IV, мела важнае значэнне для абароны паўднёва-заходняга і паўднёвага ўчасткаў абарончай пазіцыі, бо з вяршыні адкрываўся добры агляд на горад  і тылы заходняй, паўднёвай і ўсходняй пазіцый крэпасці. Форт № IV быў вынесены на 10 км ад мастоў і злучаўся з цэнтрам крэпасці Асавецкай  шашой.

Гродзенскія фарты будаваліся па новых праектах з улікам вопытаў на востраве Беразань. На ўсіх Гродзенскіх фартах была ўвасоблена ідэя аб выкарыстанні асфальтабетону, а таксама ідэя ваеннага інжынера генерала І.А. Саўрымавіча аб выкарыстанні сталёвых швелераў або двутаўровых бэлек у якасці проціадкольнага пакрыцця скляпенняў падбрустверных галерэй. У гэтым выпадку асфальт адыгрываў  ролю амартызатара паміж бетонам і сталёвым пакрыццём столі (швелера і бэлькі), а таксама гідраізаляцыйнай праслойкі. На форце захавалася частка такога проціадкольнага пакрыцця. У Гродзенскай крэпасці за аснову быў прыняты праект форта 1910 г. прафесара Н.А.Буйніцкага. Ён прапанаваў стралковую пазіцыю, прыкрытую металічным стралковымі шчытамі на бетонным брустверы і інш., што знайшло прымяненне ў Гродзенскіх фартах. На бетонным брустверы была ўсталявана лінія агню гарнізона ў выглядзе стралковых ячэяк, кулямётных і артылерыйскіх пазіцый (барбет). Стралковыя ячэйкі (нішы) уяўлялі сабой паглыбленні ў сцяне бруствера, у якіх знаходзіўся стралок (вышыня ячэйкі 1,50 м). Ячэйкі аддзяляліся адна ад адной бетоннымі траверсамі (перамычкамі) таўшчынёй 0,85 см, якія прадухілялі паражэнне некалькіх стралкоў на пазіцыі пры флангавым агні. На лініі агню ўстанаўліваліся стальныя шчыты для абароны стралкоў ад аскепкаў і пуль (захаваліся спецыяльный адтуліны). На бруствер і траверсы паміж стралковымі шчытамі ўкладываліся мяшкі з пяском і дзёрн. Такая канструкцыя стралковага бруствера з’яўляецца ўнікальнай і ў іншых крэпасцях не сустракаецца. Унікальным элементам з’яўляецца бранявы назіральны пост сістэмы Галоўнага Інжынернага Упраўлення, які размешчаны ў цэнтры стралковага бруствера. Захаваўся бранявы купал, бранявыя заслонкі і апоры для абсталявання, бранірованыя дзверы ўвахода ў шахту паста. Падобныя назіральныя пасты ўстаноўлены таксама на фартах ІІІ і V Гродзенскай крэпасці, а таксама па аднаму ў крапасцях Асавец і Новагеоргіеўск. У падбруствернай галерэі захаваліся ўсе ўнутраныя памяшканнія: для адпачынку гарнізона, для захавання баявых запасаў, для размяшчэння лазарэта, патэрны (калідоры, які злучалі асобныя часткі галерэі), крамальеры (галерэі ўнутранай абароны з амбразурамі для стральбы), якія былі сумешчаныя з прыбіральнямі, шахта (даўжынёй 15 м, шырынёй 5 м, глыбінёй 11 м, ) для спуску ў падземныя патэрны. Звонку над цэнтральным уваходам (сквознікам) у падбрустверную галерэю захавалася спецыяльная ніша для размяшчэння іконы – ківот. З левага фланга ірва захаваўся кофр – бліндаж з амбразурамі для абароны ірва.  Помнік з’яўляецца неад’емным элементам гісторыка-прыроднага ландшафту поля бітвы і цалкам падлягае абавязковаму захаванню.