зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Фартыфікацыйныя збудаванні Гродзенскай крэпасці: форт № 5

Шыфр

412Д000677_19

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Гневяншчына

Датаванне

1913 - 1915 гг.

Апісанне

Форт № V уяўляе прыклад развіцця фартыфікацыйнага мастацтва і ваенна-інжынернага будаўніцтва напярэдадні і ў гады Першай сусветнай вайны. Новым накірункам у планіраванні крэпасцей напачатку ХХ ст. стала праекціраванне і будаўніцтва фортавых груп у складзе 4-8 аб’ектаў доўгачасовай і палявой фартыфікацыі. У склад фортавай групы № V уваходзілі сам форт, нумарныя апорныя пункты № 12 і 13, літарны апорны пункт К, парахавы склеп. Праект форта распрацаваў ваенны інжынер штабс-капітан Л.Г. Шмагайлаў і ён адлюстроўвае ўзровень тактыкі арганізацыі абароны города, узровень будаўнічых работ і якасць будаўнічых матэрыялаў адпаведнага перыяду. 

Форт № V размяшчаўся на паўднёвы захад ад Гродна і кантраляваў чыгунку Санкт-Пецярбург – Варшава і шашу на крэпасць Асавец. 

Гродзенскія фарты будаваліся па новых праектах з улікам вопытаў на востраве Беразань. На ўсіх Гродзенскіх фартах была ўвасоблена ідэя аб выкарыстанні асфальтабетону, а таксама ідэя ваеннага інжынера генерала І.А.Саўрымавіча аб выкарыстанні сталёвых швелераў або двутаўровых бэлек у якасці проціадкольнага пакрыцця скляпенняў падбрустверных галерэй. У гэтым выпадку асфальт адыгрываў ролю амартызатара паміж бетонам і сталёвым адзеннем столі (швелера і бэлькі), а таксама гідраізаляцыйнай праслойкі. На форце захавалася частка такога проціадкольнага пакрыцця. 

У Гродзенскай крэпасці за аснову быў прыняты праект форта 1910 г. прафесара Н.А.Буйніцкага. Ён прапанаваў стралковую пазіцыю, прыкрытую металічным стралковымі шчытамі на бетонным брустверы і інш., што знайшло прымяненне ў Гродзенскіх фартах. На бетонным брустверы была ўсталявана лінія агню гарнізона ў выглядзе стралковых ячэяк, кулямётных і артылерыйскіх пазіцый (барбет). Стралковыя ячэйкі (нішы) уяўлялі сабой паглыбленні ў сцяне бруствера, у якіх знаходзіўся стралок (вышыня ячэйкі 1,50 м). Ячэйкі аддзяляліся адна ад адной бетоннымі траверсамі (перамычкамі) таўшчынёй 0,85 см, якія прадухілялі паражэнне некалькіх стралкоў на пазіцыі пры флангавам агні. На лініі агню ўстанаўліваліся стальныя шчыты для абароны стралкоў ад аскепкаў і пуль (захаваліся спецыяльный адтуліны). На бруствер і траверсы паміж стралковымі шчытамі ўкладываліся мяшкі з пяском і дзёрн. Аднак левы фас стралковай пазіцыі зроблены без стралковых ячэяк. Такая канструкцыя стралковага бруствера з’яўляецца ўнікальнай і ў іншых крэпасцях не сустракаецца. Унікальным элементам з’яўляецца бранявы назіральны пост сістэмы Галоўнага Інжынернага Упраўлення, які размешчаны на правым фасе стралковага бруствера. Захаваўся бранявы купал з месцам для назіральніка. Падобныя назіральныя пасты ўстаноўлены таксама на фортах ІІІ і ІV Гродзенскай крэпасці, а таксама па аднаму ў крэпасцях Асавец і Новагеоргіеўск. Помнік з’яўляецца неад’емным элементам гісторыка-прыроднага ландшафту поля бітвы, яго рэшткі цалкам падлягаюць абавязковаму захаванню (фрагменты стралковага бруствера, падбруствернай галерэі, бліндажоў і назіральнага паста).