Шыфр
412Д000677_20
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, дачны масіў Каробчыцы
Датаванне
1913 - 1915 гг.
Апісанне
Форт літарнага апорнага пункта К уяўляе прыклад развіцця фартыфікацыйнага мастацтва і ваенна-інжынернага будаўнітва напярэдадні і ў гады Першай сусветнай вайны. Новым накірункам у планіраванні крэпасцей напачатку ХХ ст. стала праекціраванне і будаўніцтва фортавых груп у складзе 4-8 аб’ектаў доўгачасовай і палявой фартыфікацыі (асноўны форт, літарныя і нумарныя апорныя пункты для абароны межфортавых участкаў, парахавы склеп, бліндажы, сховішчы, назіральныя пункты, артылерыйскія пазіцыі, масты). Літарны апорны пункт К уваходзіў у склад фортавай групы № V і адлюстроўвае ўзровень тактыкі арганізацыі абароны города, узровень будаўнічых работ і якасць будаўнічых матэрыялаў адпаведнага перыяду.
Задачай апорнага пункта K было прыкрыццё пазіцыі з паўднёвага захаду паміж фортамі № V і VI, а таксама чыгункі і шашы на г. Саколка.
Гродзенскія фарты будаваліся па новых праектах з улікам вопытаў на востраве Беразань. На ўсіх Гродзенскіх фартах была ўвасоблена ідэя аб выкарыстанні асфальтабетону, а таксама ідэя ваеннага інжынера генерала І.А. Саўрымавіча аб выкарыстанні сталёвых швелераў або двутаўровых бэлек у якасці проціадкольнага пакрыцця скляпенняў падбрустверных галерэй. У Гродзенскай крэпасці за аснову быў прыняты праект форта 1910 г. прафесара Н.А. Буйніцкага. Ён прапанаваў стралковую пазіцыю, прыкрытую металічным стралковымі шчытамі на бетонным брустверы, што знайшло прымяненне ў Гродзенскіх фартах. На бетонным брустверы была ўсталявана лінія агню гарнізона ў выглядзе стралковых ячэяк і кулямётных пазіцый. Стралковыя ячэйкі (нішы) уяўлялі сабой паглыбленні ў сцяне бруствера, у якіх знаходзіўся стралок (вышыня ячэйкі 1,50 м). Ячэйкі аддзяляліся адна ад адной бетоннымі траверсамі (перамычкамі) таўшчынёй 0,85 см, якія прадухілялі паражэнне некалькіх стралкоў на пазіцыі пры флангавам агні. На лініі агню ўстанаўліваліся стальныя шчыты для абароны стралкоў ад аскепкаў і пуль (захаваліся спецыяльный адтуліны). На бруствер і траверсы паміж стралковымі шчытамі ўкладываліся мяшкі з пяском і дзёрн. Такая канструкцыя стралковага бруствера з’яўляецца ўнікальнай і ў іншых крэпасцях не сустракаецца. Апорны пункт К з’яўляецца неад’емным элементам гісторыка-прыроднага ландшафту поля бітвы, яго рэшткі цалкам падлягаюць абавязковаму захаванню.