Шыфр
412Д000677_28
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Гібулічы
Датаванне
1913 - 1915 гг.
Апісанне
Рэшткі форта № VIIІ знаходзяцца на паўднёвы захад ад вёскі Гібулічы. Уяўляе сабой бетонны бруствер з падбруствернай галярэяй (сховішча) напольнага фаса даўжынёй 200 м з стралковай пазіцыяй і барбетамі на фланках (месцамі для размяшчэння супрацьштурмавой артылерыі) шырынёй 20 м і вышынёй 5 м. Захаваўся катлаван для бруствера правага фаса. Бетонны бруствер быў абнесены глыбокім (3 м) трапецападобным ірвом. Па цэнтру пазіцыі знаходзіўся горжавы бліндаж (казарма) для гарнізона. Стралковы бруствер па фронту ўмацаваны акопамі. Форт быў узарваны падчас адступлення расійскіх войск у жніўні 1915 г. Бруствер захаваўся ў моцна разбураным стане, часткова захавалася стралковая пазіцыя з нішамі для салдат з правага фланга з адкрытым уваходам у падбрустверную галерэю, артылерыйская пазіцыя (барбет), рэшткі горжавага бліндажа, палявыя пазіцыі