зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Фартыфікацыйныя збудаванні Гродзенскай крэпасці: форт № 9

Шыфр

412Д000677_32

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Пагараны

Датаванне

1913 - 1915 гг.

Апісанне

Форт № ІХ знаходзіцца за 1,6 км на паўднёвы захад ад в. Пагараны. Уяўляе сабой бетонны бруствер з падбруствернай галярэяй (сховішча) напольнага і левага фасаў даўжынёй 105 м з стралковай пазіцыяй і барбетамі на флангах (месцамі для размяшчэння супрацьштурмавой артылерыі) шырынёй 20 м і вышынёй 6 м. Бетонны бруствер быў абнесены глыбокім (3 м) трапецападобным рвом. Па цэнтры пазіцыі знаходзіўся горжавы бліндаж (казарма) для гарнізона. Стралковы бруствер па фронце ўмацаваны акопамі. Форт быў узарваны падчас адступлення расійскіх войскаў у жніўні 1915 г. Бруствер захаваўся ў моцна разбураным стане, часткова захавалася стралковая пазіцыя з нішамі для салдат з правага фланга з адкрытым уваходам у падбрустверную галерэю, артылерыйская пазіцыя (барбет), рэшткі горжавага бліндажа, палявыя пазіцыі, рэзервуар для вады.