Шыфр
412Д000677_18
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Стрэльчакі
Датаванне
1913 - 1914 гг.
Апісанне
Парахавы склеп фортавай групы № ІV уяўляе прыклад развіцця фартыфікацыйнага мастацтва і ваенна-інжынернага будаўнітва напярэдадні і ў гады Першай сусветнай вайны.
Парахавы склеп уяўляў сабой вялікі бетонны будынак - 30 х 20 м, з таўшчынёй сцен да 5 м, складаўся з трох памяшканняў памерам 9 х 4,5 м - сярэдняга для парахавых зарадаў і двух бакавых для снарадаў. Агульная ўмяшчальнасць памяшканняў – 7 200 снарадаў (выстралаў). Для падтрымання ў склепе аптымальнай тэмпературы і для выключэння вільготнасці пораху ў сценах памяшканняў устанаўліваліся адмысловыя вентыляцыйныя шахты. Каб падчас абстрэлу іх не засыпала зямлёй - на паверхні ўстанаўліваліся масіўныя бетонныя вежы вышынёй да 2 м, з адтулінамі ўздоўж восі (дэфлектары). Уваход у склеп прыкрываўся спецыяльным калідорам – каленчатым сквознікам.
Пры агульным вонкавым падабенстве, у кожнага парахавога склепа меліся свае канструктыўныя асаблівасці (памер унутраных памяшканняў, колькасць вентыляцыйных веж).
Такая канструкцыя парахавога склепа з’яўляецца ўнікальнай і ў іншых еўрапейскіх крэпасцях не сустракаецца. Помнік з’яўляецца неад’емным элементам гісторыка-прыроднага ландшафту поля бітвы, яго рэшткі падлягаюць абавязковаму захаваню.