Шыфр
412Д000677_21
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, дачны масіў Каробчыцы
Датаванне
1913 - 1914 гг.
Апісанне
Парахавы склеп фортавай групы № V уяўляе сабой прыклад развіцця фартыфікацыйнага мастацтва і ваенна-інжынернага будаўнітва напярэдадні і ў гады Першай сусветнай вайны. Новым накірункам у планіраванні крэпасцей напачатку ХХ ст. стала праектаванне і будаўніцтва фортавых груп у складзе 4-8 аб’ектаў доўгачасовай і палявой фартыфікацыі і яны адлюстроўваюць узровень тактыкі арганізацыі абароны города, узровень будаўнічых работ і якасць будаўнічых матэрыялаў адпаведнага перыяду.
У тыле фартоў размяшчаліся бетанаваныя і земляныя парахавыя (пітацельныя) скляпы. У Гродзенскай крэпасці было пабудавана сем бетонных парахавых скляпоў. Парахавы склеп уяўляў сабой вялікі бетонны будынак – 30 м х 20 м, з таўшчынёй сцен да 5 м. З трох бакоў парахавы склеп абсыпаўся зямлёй. Такім чынам, з фронту ён выглядаў вялікім узгоркам. Вельмі часта парахавы склеп убудоўваўся ў схіл узгорка. Вакол парахавога склепа рабілі дрэнажную сістэму для адводу вады. Парахавы склеп складаўся з трох памяшканняў памерам 9 м х 4,5 м - сярэдняга для зарадаў і двух бакавых для снарадаў. Агульная ўмяшчальнасць памяшканняў - 7 200 снарадаў (выстралаў). Арачныя скляпенні ў парахавых скляпах умацоўваліся сталёвай арматурнай сеткай, у адрозненні ад баявых фортаў. Для падтрымання ў склепе аптымальнай тэмпературы і для выключэння вільготнасці пораху і выбуховых рэчаў у сценах памяшканняў устанаўліваліся адмысловыя вентыляцыйныя шахты. Каб падчас абстрэлу іх не засыпала зямлёй на паверхні ўстанаўліваліся масіўныя бетонныя вежы вышынёй да 2 м, з адтулінамі ўздоўж восі (дэфлектары). Уваход у склеп прыкрываўся спецыяльным калідорам – каленчатым сквознікам. Пры агульным вонкавым падабенстве, у кожнага парахавога склепа меліся свае канструктыўныя асаблівасці (памер унутраных памяшканняў, колькасць вентыляцыйных веж). Такая канструкцыя парахавога склепа з’яўляецца ўнікальнай і ў іншых еўрапейскіх крэпасцях не сустракаецца. Помнік з’яўляецца неад’емным элементам гісторыка-прыроднага ландшафту поля бітвы, яго рэшткі падлягаюць абавязковаму захаваню.