зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Фартыфікацыйныя збудаванні Гродзенскай крэпасці: парахавы склеп фортавай групы № 7

Шыфр

412Д000677_26

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Малая Альшанка

Датаванне

1913 - 1915 гг.

Апісанне

Парахавы склеп знаходзіцца ў полі за 0,2 км ад дарогі в. Гібулічы – мікрараён Альшанка, на паўночны захад ад в. Малая Альшанка. Парахавы склеп уяўляе сабой бетоннае збудаванне 30 м у даўжыню, 20 м у шырыню, 9 м у вышыню. Таўшчыня сцен - 5 м. З трох бакоў парахавы склеп абсыпаны зямлёй. Вакол склепа зроблена дрэнажная сістэма для адводу вады. 

Парахавы склеп складаўся з трох памяшканняў памерам 9 м х 4,5 м - сярэдняга для зарадаў і двух бакавых для снарадаў. Агульная ўмяшчальнасць памяшканняў -  7 200 снарадаў (выстралаў). Арачныя скляпенні ў парахавым склепе ўмацаваны сталёвай арматурнай сеткай. Для падтрымання ў склепе аптымальнай тэмпературы і для выключэння вільготнасці (для захавання пораху) у сценах памяшканняў уладкаваны дзве спецыяльныя вентыляцыйныя шахты. Каб падчас абстрэлу іх не засыпала зямлёй на верхнім перакрыцці ўстаноўлены масіўныя бетонныя вежы з адтулінамі ўздоўж восі (дэфлектары). Уваход у склеп прыкрываўся спецыяльным калідорам (каленчаты сквознік). 

Парахавы склеп фортавай группы № VII быў узарваны падчас адступлення расійскіх войск у жніўні 1915 г. Разбураны ўваход у склеп, абрынута перакрыцце аднаго памяшкання. Захаваліся тры сцяны, дзве вентыляцыйныя вежы, часткова два ўнутраныя памяшканні.