зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Фартыфікацыйныя збудаванні Гродзенскай крэпасці: рэшткі форта № 1а (малы форт)

Шыфр

412Д000677_5

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Баля Сольная

Датаванне

1913 - 1915

Стыль

доўгачасовае фартыфікацыйнае збудаванне (форт для пяхоты)

Апісанне

Неабходнасць будаўніцтва новай крэпасці ў Гродне была выказана ў 1907 г. у дакладзе Штаба Віленскай вайсковай акругі ў сувязі з падрыхтоўкай новага мабілізацыйнага плана. 

У адпаведнасці з “Положением о порядке разрешения вопросов по созданию новых и переустройству существующих крепостей” ад 25 ліпеня 1911 г. была створана “изыскательная партия для разработки первоначального проекта крепости на месте“. 

Па першапачатковаму плану Гродзенская крэпасць павінна была складацца з 16 тыпавых фартоў (распрацаваныя вайсковымі інжынерамі Вялічкам, Буйніцкім, Малкавым-Паніным), 18 літарных апорных пунктаў на паўроты (так званыя «малыя фарты»), 38 нумарных апорных пунктаў на ўзвод пяхоты. Пасля абмяркавання ў Галоўным Інжынерным Камітэце Генштаба у план былі ўнесены змены. У новым плане колькасць фартоў зменшылася да 13, нумарных апорных пунктаў да 23, а літарныя павялічыліся да 19. Акрамя фартоў і апорных пунктаў, планавалася будаўніцтва адкрытых батарэй для гармат буйнога калібру, асобныя сховішчы для пяхоты, парахавыя скляпы, аэрадромы, плаціны, дарогі і шмат іншых дапаможных збудаванняў. 

Гродна абвясцілі крэпасцю 23 жніўня 1913 г., хоць працы на галоўнай крапасной пазіцыі былі на пачатковым этапе і сапраўднага гарнізона і ўзбраення крэпасць яшчэ не мела. Аднак камендантам быў ужо прызначаны генерал-лейтэнант Кайгарода.

Для ўзвядзення крэпасці было створана 14 будаўнічых участкаў, кіраўнікамі якіх (производителями работ) сталі інжынерныя афіцэры “Изыскательной” партыі.

У жніўні 1915 г. апорны пункт № 1 быў узарваны падчас адступлення з Гродна расійскіх войскаў. Яго збудаванні больш не выкарыстоўваліся. У ДСГКК уключаны ў адпаведнасці з рэалізацыяй Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.01.2004 № 2 "Об организации работ по реконструкции части Августовского канала".