Шыфр
412Д000677_7
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Навумавічы
Датаванне
1912 - 1915
Стыль
доўгачасовае фартыфікацыйнае збудаванне (форт для пяхоты)
Апісанне
Неабходнасць будаўніцтва новай крэпасці ў Гродне была выказана ў 1907 г. у дакладзе Штаба Віленскай вайсковай акругі ў сувязі з падрыхтоўкай новага мабілізацыйнага плана.
У адпаведнасці з “Положением о порядке разрешения вопросов по созданию новых и переустройству существующих крепостей” ад 25 ліпеня 1911 г. была створана “изыскательная партия для разработки первоначального проекта крепости на месте“.
Па першапачатковаму плану Гродзенская крэпасць павінна была складацца з 16 тыпавых фартоў (распрацаваныя вайсковымі інжынерамі Вялічкам, Буйніцкім, Малкавым-Паніным), 18 літарных апорных пунктаў на паўроты (так званыя «малыя фарты»), 38 нумарных апорных пунктаў на ўзвод пяхоты. Пасля абмяркавання ў Галоўным Інжынерным Камітэце Генштаба ў план былі ўнесены змены. У новым плане колькасць фартоў зменшылася да 13, нумарных апорных пунктаў да 23, а літарныя павялічыліся да 19.
Гродна абвясцілі крэпасцю 23 жніўня 1913 г., хоць працы на галоўнай крапасной пазіцыі былі на пачатковым этапе і сапраўднага гарнізона і ўзбраення крэпасць яшчэ не мела. Аднак камендантам быў ужо прызначаны генерал-лейтэнант Кайгародаў.
Для ўзвядзення крэпасці было створана 14 будаўнічых участкаў, кіраўнікамі якіх (производителями работ) сталі інжынерныя афіцэры “Изыскательной” партыі.
Баявыя дзеянні на форце № II праходзілі ў лютым і жніўні 1915 г. Гарнізон форта зімой складалі дзве роты 32-га Крэменчугскага пяхотнага палка, дзве роты 523-й дружыны Дзяржаўнага апалчэння і дзве роты запаснога батальёна. Падчас баёў у Гродзенскай крэпасці ў жніўні 1915 г. абарону на форце займаў батальён 228-га Задонскага пяхотнага палка са складу 57-й пяхотнай дывізіі. 20 жніўня форт падвергся моцнаму агню германскай артылерыі, і рускі гарнізон адступіў, выконваючы загад камандавання. Форт і іншыя збудаванні фортавай групы былі падарваныя. У час Вялікай Айчыннай вайны гітлераўскія захопнікі на тэрыторыі форта праводзілі масавыя растрэлы мірнага насельніцтва, савецкіх ваеннапалонных і ўдзельнікаў савецкага падполля. Тут загінуў арганізатар Гродзенскага заапарка Ян Каханоўскі і многія іншыя жыхары Гродна і наваколля. На тэрыторыі форта маюцца некалькі мемарыяльных помнікаў у памяць аб трагічных падзеях сусветных войн. Збудаванні форта больш не выкарыстоўваліся. У ДСГКК уключаны ў адпаведнасці з рэалізацыяй Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.01.2004 № 2 "Об организации работ по реконструкции части Августовского канала".