Шыфр
412Д000677_8
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Навумавічы
Датаванне
1913 - 1915
Стыль
доўгачасовае фартыфікацыйнае збудаванне (форт для пяхоты)
Апісанне
Рэшткі форта з’яўляюцца доўгачасовым фартыфікацыйным збудаваннем літарнага апорнага пункт В, які ўваходзіў у склад фортавай групы № IІ. Задача апорнага пункта В была прыкрыццё пазіцыі з паўночнага захаду паміж фартамі № І і ІІ, а таксама прыкрыццё дарогі Гродна–Сувалкі–пруская граніца. У склад фортавай групы № ІI уваходзілі сам форт, нумарны апорны пункт № 2, літарны апорны пункт В, парахавы склеп. Склаў праект і кіраваў будаўніцтвам ваенны інжынер капітан А.А.Кашпераў. Будаўніцтва апорнага пункта вялося на працягу 1913-1915 гг. Уяўляў сабой бетонны бруствер з падбруствернай галярэяй (сховішча) напольнага фаса даўжынёй 100 м з стралковай пазіцыяй шырынёй 15 м і вышынёй 5 м. У жніўні 1915 г. апорны пункт В быў узарваны падчас адступлення з Гродна расійскіх войскаў. Яго збудаванні больш не выкарыстоўваліся. У ДСГКК уключаны ў адпаведнасці з рэалізацыяй Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.01.2004 № 2 "Об организации работ по реконструкции части Августовского канала".