зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Фартыфікацыйныя збудаванні Гродзенскай крэпасці: рэшткі форта № 3

Шыфр

412Д000677_11

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Лабна-Агароднікі

Датаванне

1912 - 1915

Стыль

доўгачасовае фартыфікацыйнае збудаванне (форт для пяхоты)

Апісанне

Неабходнасць будаўніцтва новай крэпасці ў Гродне была выказана ў 1907 г. у дакладзе Штаба Віленскай вайсковай акругі ў сувязі з падрыхтоўкай новага мабілізацыйнага плана.

У адпаведнасці з “Положением о порядке разрешения вопросов по созданию новых и переустройству существующих крепостей” ад 25 ліпеня 1911 г. была створана “изыскательная партия для разработки первоначального проекта крепости на месте“. 

Па першапачатковаму плану Гродзенская крэпасць павінна была складацца з 16 тыпавых фартоў (распрацаваныя вайсковымі інжынерамі Вялічкам, Буйніцкім, Малкавым-Паніным), 18 літарных апорных пунктаў на паўроты (так званыя «малыя фарты»), 38 нумарных апорных пунктаў на ўзвод пяхоты.

Гродна абвясцілі крэпасцю 23 жніўня 1913 г., хоць працы на галоўнай крапасной пазіцыі былі на пачатковым этапе і сапраўднага гарнізона і ўзбраення крэпасць яшчэ не мела. Аднак камендантам быў ужо прызначаны генерал-лейтэнана Кайгародаў. 

Для ўзвядзення крэпасці было створана 14 будаўнічых участкаў, кіраўнікамі якіх (производителями работ) сталі інжынерныя афіцэры “Изыскательной” партыі. 

Форт № ІІІ быў размешчаны паміж дарогамі на Аўгустаў і Сейны, што дазваляла кантраляваць важныя аперацыйныя накірункі з паўночнага захаду, а таксама ўчастак абарончай пазіцыі паміж фортавымі групамі ІІ і ІV. Першапачаткова начальнікам 3-га будаўнічага ўчастка быў прызначаны вайсковы інжынер падпалкоўнік Іваноўскі. Аднак у 1913 г.

Таўшчыня бетоннага бруствера была ў розных месцах от 3,35 м да 5 м, што давала магчымасць вытрымаць трапленне 42-см снарада ці тры трапленні з 28-см марцір. Шырыня бруствера (разам з падбруствернай галерэяй) была каля 20 м. Напольная сцяна бруствера (з боку праціўніка) была абсыпана зямлёй, што павялічвала абарону ад артылерыйскага агню з боку праціўніка.

Група форта прымала непасрэдны ўдзел у баях, якія адбываліся ў раёне крэпасці Гродна ў перыяд жнівень 1914 – жнівень 1915 г. Зімой 1915 г. 

Найболей цяжкія баі ў раёне форта № III вяліся 20 жніўня 1915 г. З раніцы пазіцыі групы атакавалі сілы германскай 11-й ландвернай дывізіі. Абарону тут займалі роты 
225-га пяхотнага палка і 115-й дружыны Дзяржаўнага апалчэння. Рускімі войскамі камандаваў падпалкоўнік Лакашын. Да самага пачатку баёў на форце № III вяліся будаўнічыя работы.

Па ўспамінах ваеннага інжынера падпалкоўніка А.В.Модраха германцы на досвітку 20 жніўня пачалі атаку апорнага пункта літара Г (размяшчаўся за 1 км перад фортам, і быў земляны). Атаку вяла германская 70-я ландверная брыгада.арнізон літары Г складаўся з двух рот Лівенскага палка. Германцы атакавалі ў калонах і за 1000 крокаў да пазіцыі ўмацаванага пункта рассыпаліся ў ланцугі. Сам форт у гэты час абстрэльвала германская артылерыя. Артылерыйскі агонь быў вельмі інтэнсіўны. У тыле форта размяшчалася 6-дм гармата Канэ. Па патрабаванні падпалкоўніка Модраха артылерысты адкрылі агонь з гарматы па надыходзячай германскай пяхоце. Аднак ствол гарматы быў настолькі моцна расстраляны, што снарады рабілі недалёты і пачалі падаць на сам форт. Артылерысты былі вымушаны спыніць агонь. Форт № III застаўся без прыкрыцця артылерыі. Цягам дня цяжкія баі ішлі за пазіцыю літары «Г» і вечарам германская пяхота змагла яго захапіць. Практычна ўвесь яе гарнізон загінуў. Да форта № ІІІ змаглі прабіцца толькі некалькі чалавек. У ноч на 21 жніўня 1915 г.  па загадзе камандавання гарнізон пакінуў форт № III, а ваенны інжынер А.В.Модрах падарваў фортавыя ўмацаванні і яго збудаванні больш не выкарыстоўваліся. У ДСГКК уключаны ў адпаведнасці з рэалізацыяй Указу Презідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.01.2004 № 2 "Об организации работ по реконструкции части Августовского канала".