зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Фартыфікацыйныя збудаванні Гродзенскай крэпасці: рэшткі форта № 6

Шыфр

412Д000677_22

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, дачны масіў Юзефоўка

Датаванне

1913 - 1915 гг.

Апісанне

Форт № VІ уяўляе прыклад развіцця фартыфікацыйнага мастацтва і ваенна-інжынернага будаўнітва напярэдадні і ў гады Першай сусветнай вайны. У склад фортавай групы № VІ уваходзілі сам форт і нумарныя апорныя пункты № 15 і 16. Праекты фартыфікацыйных збудаванняў распрацаваў кіраўнік будаўнічага ўчастка № 6 ваенны інжынер капітан В.К. Крагельскі. 

Форт № VІ размяшчаўся паміж чыгункай Гродна-Саколка і дарогай на Адэльск, што дазваляла кантраляваць аперацыйныя накірункі з паўднёвага захаду, а таксама ўчастка абарончай пазіцыі паміж фортавымі групамі V і VІІ. Гродзенскія фарты будаваліся па новых праектах з улікам вопытаў на востраве Беразань. На ўсіх Гродзенскіх фартах была ўвасоблена ідэя аб выкарыстанні асфальтабетону, а таксама ідэя ваеннага інжынера генерала І.А. Саўрымовіча аб выкарыстанні сталёвых швелераў або двутаўровых бэлек у якасці проціадкольнага пакрыцця скляпенняў падбрустверных галерэй.

У Гродзенскай крэпасці за аснову быў прыняты праект форта 1910 г. прафесара Н.А. Буйніцкага. Ён прапанаваў стралковую пазіцыю, прыкрытую металічным стралковымі шчытамі на бетонным брустверы і інш., што знайшло прымяненне ў Гродзенскіх фартах. На лініі агню ўстанаўліваліся стальныя шчыты для абароны стралкоў ад аскепкаў і пуль (захаваліся спецыяльный адтуліны). На бруствер і траверсы паміж стралковымі шчытамі ўкладваліся мяшкі з пяском і дзёрн. Такая канструкцыя стралковага бруствера з’яўляецца ўнікальнай і ў іншых крэпасцях не сустракаецца. Унікальным таксама з’яўляецца ўстройства абароны ўвахода (сквозніка) правага фланга, які складаецца з трох амбразур, якія дазвалялі весці агонь у розных накірунках. Помнік з’яўляецца неад’емным элементам гісторыка-прыроднага ландшафту поля бітвы, яго рэшткі цалкам падлягаюць абавязковаму захаванню (фрагменты стралковага бруствера, падбруствернай галерэі, бліндажоў і назіральнага паста).