Шыфр
412Д000677_41
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Русота
Датаванне
1915 - 1916
Стыль
доўгачасовае фартыфікацыйнае збудаванне (сховішча)
Апісанне
Рэшткі сховішчаў 1 і 2 фортавай групы № 11 знаходзяцца за 2 км на паўднёвы захад ад в. Русота, на паўночны захад ад Петрапаўлаўскай могілкавай капліцы, 150 і 250 м злева ад дарогі Н6037 Гродна-Парэчча, у полі. Аб’екты ўяўляюць сабой рэшткі бетонных збудаванняў памерамі 6 х 4 м, вышынёй да 0,5 м, заглыбленыя ў зямлю. На паверхні зямлі праглядваюцца агульныя контуры збудаванняў. Унутраныя памяшканні складаюцца з аднаго аб’ёма, уваход з паўднёва-заходняга боку. Сховішчы часткова разбураны ў пасляваенны перыяд сельскагаспадарчымі работамі.
Рэшткі сховішча 3 фортавай групы № 11 знаходзяцца за 2 км на паўднёвы захад ад в. Русота, за 0,3 км на поўнач ад Петрапаўлаўскай могілкавай капліцы, у полі. Аб’ект уяўляе сабой рэшткі бетоннага збудавання памерамі 6 х 4 м, поўнасцю заглыбленага ў зямлю. На паверхні зямлі праглядваюцца агульныя контуры збудаванняў. Сховішча часткова разбураны ў пасляваенны перыяд сельскагаспадарчымі работамі.
Рэшткі сховішчаў 4 і 5 фортавай групы № 11 знаходзяцца за 0,9 км на паўднёвы захад ад вёскі Русота, на гары. Аб’екты ўяўляюць сабой рэшткі бетонных збудаванняў памерамі 6 х 4 м, вышынёй да 0,5 м, заглыбленыя ў зямлю. Унутранае памяшканне складаецца з аднаго аб’ёма, уваход з паўночна-заходняга боку. Сховішчы часткова разбураны, тэрыторыя зарасла кустоў’ем.