Шыфр
412Д000677_9
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Навумавічы
Датаванне
1913 - 1915
Стыль
доўгачасовае фартыфікацыйнае збудаванне (парахавы склеп)
Апісанне
У склад фортавай групы № IІ уваходзілі сам форт, нумарны апорны пункт № 2, літарны апорны пункт В, парахавы склеп. Праекты фартыфікацыйных збудаванняў распрацаваў кіраўнік будаўнічага ўчастка № 2 ваенны інжынер капітан П.У.Бацюшкін, якога па чарзе змянілі ваенныя інжынеры А.А.Кашпераў і У.Д.Ярмоленка. Будаўніцтва парахавога склепа адбывалася на працягу 1914 г. У жніўні 1915 г. склеп быў узарваны падчас адступлення з Гродна расійскіх войскаў, і яго збудаванні больш не выкарыстоўваліся. У ДСГКК уключаны ў адпаведнасці з рэалізацыяй Указу Презідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.01.2004 № 2 "Об организации работ по реконструкции части Августовского канала".