Шыфр
412Д000677_6
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Баля Сольная
Датаванне
1914 - 1915
Стыль
доўгачасовае фартыфікацыйнае збудаванне (сховішча для пяхоты)
Апісанне
Неабходнасць будаўніцтва новай крэпасці ў Гродне была выказана ў 1907 г. у дакладзе Штаба Віленскай вайсковай акругі ў сувязі з падрыхтоўкай новага мабілізацыйнага плана.
У адпаведнасці з “Положением о порядке разрешения вопросов по созданию новых и переустройству существующих крепостей” ад 25 ліпеня 1911 г. была створана “изыскательная партия для разработки первоначального проекта крепости на месте“.
Па першапачатковаму плану Гродзенская крэпасць павінна была складацца з 16 тыпавых фартоў (распрацаваныя вайсковымі інжынерамі Вялічкам, Буйніцкім, Малкавым-Паніным), 18 літарных апорных пунктаў на паўроты (так званыя «малыя фарты»), 38 нумарных апорных пунктаў на ўзвод пяхоты. Пасля абмяркавання ў Галоўным Інжынерным Камітэце Генштаба ў план былі ўнесены змены.
Гродна абвясцілі крэпасцю 23 жніўня 1913 г., хоць працы на галоўнай крапасной пазіцыі былі на пачатковым этапе і сапраўднага гарнізона і ўзбраення крэпасць яшчэ не мела. Аднак камендантам быў ужо прызначаны генерал-лейтэнант Кайгародаў.
Для ўзвядзення крэпасці было створана 14 будаўнічых участкаў, кіраўнікамі якіх (производителями работ) сталі інжынерныя афіцэры “Изыскательной” партыі.
Сховішча апорнага пункта форта № 1а (апорнага пункта № 1) з’яўляецца доўгачасовым фартыфікацыйным збудаваннем (каземаціраваны бліндаж памерамі 8 м х 6 м) апорнага пункта, які ўваходзіў у склад фортавай групы № I. Быў пабудаваны ў 1915 г. за 0,2 км на поўнач ад форта апорнага пункта № 1 і быў прадназначаны для размяшчэння гарнізона ў выпадку небяспекі. Адначасова ў ім маглі размясціцца да 30 салдат. Аўтар праекта і кіраўнік будаўнічых прац - ваенны інжынер капітан К.Н.Дабржынскі. Падчас адступлення з Гродна расійскіх войскаў у 1915 г. бліндаж не быў узарваны і захаваўся поўнасцю да нашых дзён. Яго збудаванні больш не выкарыстоўваліся. У ДСГКК уключаны ў адпаведнасці з рэалізацыяй Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.01.2004 № 2 "Об организации работ по реконструкции части Августовского канала".