Шыфр
412Д000677_24
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Каменка
Датаванне
1913 - 1915 гг.
Апісанне
Сховішча 1 знаходзіцца за 1,5 км на поўнач ад в. Каменка, 200 м справа ад дарогі Гродна-Адэльск, у лесе. Сховішча ўяўляе сабой бетоннае збудаванне памерамі 9 х 6 м, вышынёй 2 м, заглыбленае ў зямлю. Два ўваходы знаходзяцца з паўночнага боку. Унутранае памяшканне складаецца з аднаго аб’ёма, па баках унутранага памяшкання маюцца бетонныя выступы для размяшчэння салдат. Перакрыцце было ўмацавана гафрыраваным жалезным лістом, якое не захавалася.
Сховішча 2 знаходзіцца за 1,5 км на поўнач ад в. Каменка, 150 м зправа ад дарогі Гродна-Адэльск, у лесе. Сховішча ўяўляе сабой бетоннае збудаванне памерамі 9 х 6 м, вышынёй 2,5 м, заглыбленае ў зямлю. Два ўваходы знаходзяцца з паўночнага боку. Унутранае памяшканне складаецца з аднаго аб’ёма, па баках унутранага памяшкання маюцца бетонныя выступы для размяшчэння салдат. Перакрыцце было ўмацавана гафрыраваным жалезным лістом, якое не захавалася.
Сховішча 3 знаходзіцца за 1,5 км на поўнач ад в. Каменка, 120 м зправа ад дарогі Гродна-Адэльск, у лесе. Сховішча ўяўляе сабой бетоннае збудаванне памерамі 12 х 6 м, вышынёй 2,5 м, заглыбленае ў зямлю. Два ўваходы з бетоннымі прыступкамі знаходзяцца з паўночнага боку.Унутранае памяшканне складаецца з аднаго аб’ёма. Перакрыцце ўмацавана гафрыраваным жалезным лістом.