зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Флігель

Шыфр

712Г000080_3

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1730-я гг.

Апісанне

Трохпавярховы з падвалам трапецападобны ў плане будынак. Падвальны паверх у сувязі з паніжэннем рэльефу трактаваны як цокальны. Накрыты вальмавым дахам з вокнамі мансарды. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, пластыка стрыманая. Паўночна-ўсходні вугал будынка скруглены.

Будынак падоўжаным фасадам выцягнуты ўздоўж вул. Кірылы і Мяфодзія. Фасады вырашаны лаканічна, падзелены цягай пад вокнамі першага паверха. Аконныя праёмы прамавугольныя, падкрэслены падаконнымі карнізнымі паяскамі, без ліштваў. На першым паверсе вокны вышэйшыя, чым на другім паверсе. На паўднёвым тарцовым фасадзе на другім паверсе замест аконнага праёма ніша. Вокны цокальнага паверха на фасадзе па вул. Кірылы і Мяфодзія і на тарцовым паўднёвым фасадзе змешчаны ў прыямках. Дзвярныя праёмы знаходзяцца на дваровым фасадзе. Да галоўнага ўвахода ў тарцы будынка вядзе высокі ганак. Пад дахам праходзіць прафіляваны карніз.

Да паўднёва-заходняга вугла будынка прымыкае суседні корпус.