Шыфр
412Г000467_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1777 г.
Стыль
Позняе барока з элементамі класіцызма
Прамавугольны ў плане аднапавярховы будынак накрыты высокім вальмавым дахам з люкарнамі. Фасады патынкаваныя, пластыка стрыманая. Галоўны і тарцовы паўднёвы фасады рытмічна члянёны плоскімі лапаткамі (руст страчаны), прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі (ліштвы не захаваліся), дэкарыраванымі прамавугольнымі падаконнымі нішамі Тарцовы паўночны фасад адзіны, дзе захаваліся элементы архітэктурнага дэкору. Фасадная сцяна раскрапавана руставанымі лапаткамі, прарэзана прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах з замковым каменем.
Падчас Першай сусветнай вайны палацава-паркавы ансамбль у Шчорсах панёс вялікія страты з-за праходзячай праз гэтую мясцовасць лінію фронту. У 1920-я гг. А. Храптовіч-Буцянёў упарадкаваў гаспадарку маёнтка. Ён адрамантаваў для пражывання шматлікай сям’і флігель эканома маёнтка.
У 1939 г. уся маёмасць Храптовічаў была нацыяналізавана, каштоўная калекцыя старажытнасцей і твораў мастацтва вывезена ў Маскву, а архіў - у Пецярбург.
Пасля Другой сусветнай вайны маёнтак Шчорсы стаў часткай мясцовага калгаса. У 1950-я гг. палац быў разабраны. Пазней, у ацалеўшым будынку заходняга флігеля былі размешчаны школа, калгасны дзіцячы садок, магазін.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён