зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Фрагменты былой сядзібы: фрагменты парку

Шыфр

613Г000152_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

канец XVIII ст. - канец XIX ст.

Апісанне

Сядзіба захавалася фрагментарна. Тэрыторыя забудавана прыватнымі  жылымі дамамі і прысядзібнымі гаспадарчымі пабудовамі. 

Парк сядзібы быў закладзены ў другой палове ХVІІІ ст. як рэгулярны. У 1880 г. быў перапланаваны. У аснову новай планіроўкі лёг вялікі баскет старога парку. Зараз парк зарос, страчана планіроўка, відавыя кропкі.

Паводле даследаванняў А.Т. Федарука, асноўным кампазіцыйным кампанентам  паўночнай      часткі  з'яўляўся    вялікі  прамавугольны        баскет  першапачатковай  рэгулярнай  кампазіцыі часоў  Бярновічаў  (плошча крыху  большая  за 2  га)  з  ліпавай  алеяй па  перыметры.  Шырыня алеі  была каля 5  м, дрэвы  стаялі прыкладна праз  3 м.  Узрост  ліп складаў  больш 200 гадоў. Зараз у  баскеце сад  дрэннай  якасці, пасаджаны  ў  1960 г.  на  месцы  высечанага  старога.  Газон   не   аформлены.  З   заходняга   і  ўсходняга   бакоў   размешчаны  два  прамавугольныя ўчасткі, тэрыторыя якіх раней была спланавана ў пейзажным стылі.    Паўночная частка  парку  абмежавана ахоўнай  нешырокай  паласой. Пераважае  граб, адзіночна растуть дрэвы ліпы, клёна.  Па перыметры сядзіба была абмежавана каналам.