Шыфр
613Г000152
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
канец ХVІІІ - канец XIX стагоддзя
Стыль
Барока; эклектыка
Апісанне
Бабоўня ў архіве Радзівілаў згадваецца ў 1582 г., калі слуцкая княгіня Кацярына Алелькавіч з Цяньчынскіх напісала бабоўнянскаму ўладальніку Маліноўскаму пісьмо з прапановай выставіць каня, коннага рыцара. Права Маліноўскага на ўладанне маёнткам пацвярджаецца Літоўскай метрыкай за 1583 г. У 1600 г. маёнтак перайшоў Янушу Радзівілу, потым стаў уласнасцю Багуслава Радзівіла. У пачатку XVIII ст., згодна з інвентаром 1707 г., Бабоўняй валодалі Бярновічы.Бярновічы (Бітнер-Бярновічы) уласнага герба паходзяць з Прусіі, адкуль яны перасяліліся ў ВКЛ (1560 г.).
Сядзіба захавалася фрагментарна. З будынкаў былой сядзібы ацалеў вытворчы корпус спіртзавода, пабудаваны ў 1901 г. Будынак прамавугольны ў плане (31х15 м). Муроўка сцен бутавая. Ён складаецца з трох рознавялікіх аб'ёмаў. На дарогу арыентаваны тыльным фасадам, галоўным фасадам быў звернуты да сядзібы. Па вышыні вылучаецца цэнтральны двухпавярховы аб'ём, які на галоўным фасадзе выступае як рызаліт.
Парк быў закладзены ў другой палове XVIII ст. як рэгулярны. У 1880 г. быў перапланаваны. У аснову новай планіроўкі лёг вялікі баскет старога парку.