Шыфр
612Г000628_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Пачатак XIX ст.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Фрагменты былой сядзібы «Кухцічы» – гэта помнік сядзібна-паркавай архітэктуры ХІХ ст. Асаблівасць архітэктурнага рашэння сядзібы ў тым, што яна адносілася да першых сядзібна-паркавых комплексаў ранняга класіцызму на тэрыторыі Беларусі. Стыль класіцызм быў выкарыстаны не толькі ў афармленні фасада будынка, але і ў афармленні прадметаў інтэр'еру, ўпрыгожванняў і ландшафту сядзібы. У сваіх праектах італьянскі архітэктар Карла Спампані рашуча растаўся са спадчынай барока, ужываў класічныя прынцыпы і кампазіцыйныя рашэнні, узятыя са спадчыны А. Паладыё і Ж.-Ф. Найфорге.
Ад сядзібы захаваліся дзве афіцыны – аднапавярховыя, прамавугольныя ў плане аб'ёмы, накрытыя пакатым вальмавым дахам. Сцены выкладзены з мясцовага бутавага каменю і атынкаваны. Унутраная планіроўка флігеля строга сіметрычная адносна падоўжанай восі, мае анфіладную ўзаемасувязь памяшканняў. Пакоі дома ўпрыгожвалі ляпніна, дубовыя панэлі, старажытная дарагая мэбля, мастацкія зборы ранніх часоў. Пад будынкам скляпеністыя (цыліндрычныя і крыжовыя) падвалы, у якіх знаходзіліся топкі пячэй для ацяплення жылых памяшканняў.