Шыфр
612Г000628
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
XVI ст.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Фрагменты былой сядзібы «Кухцічы» — гэта помнік сядзібна-паркавай архітэктуры 19 ст. Асаблівасць архітэктурнага рашэння сядзібы ў тым, што яна адносілася да першых сядзібна-паркавых комплексаў ранняга класіцызму на тэрыторыі Беларусь Стыль класіцызм быў выкарыстаны не толькі ў афармленні фасада будынка, але і ў афармленні прадметаў інтэр'еру, ўпрыгожванняў і ландшафту сядзібы. У сваіх праектах італьянскі архітэктар Карла Спампані рашуча растаўся са спадчынай барока, ужываў класічныя прынцыпы і кампазіцыйныя рашэнні, узятыя са спадчыны А. Паладыё і Ж.-Ф. Найфорге (у тым ліку дарыйскую калонкавую артыкуляцьпо, трохкутныя франтоны, трыгліфічныя фрызы). Задуманая ім сядзіба «Кухцічы» аднапавярховая, з павярховым цэнтральным рызалітам, фасадным калонным порцікам, вызначыла распаўсюджаную пазней у Беларусі форму буйнога шляхецкага двара.
Кальвінскі збор з'яўляецца унікальным для Беларусі архітэктурна-рэлігійным помнікам абароннага тыпу. Сведчыць аб рэфарматарскім руху на Уздзеншчыне. Сціплы, але архітэктурна выразны і велічны Кальвінскі збор сімвалізаваў сілу пратэстантызму. Дэмакратычныя элементы гэтай рэлігіі стымулявалі развіццё нацыянальнай культуры, адукацыі, кнігадрукавання на беларускай мове.