Шыфр
612Г000628_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Пачатак XIX ст.
Стыль
Класіцызм
Фрагменты былой сядзібы “Кухцічы” – помнік сядзібна-паркавай архітэктуры ХІХ ст. Асаблівасць архітэктурнага рашэння сядзібы ў тым, што яна адносілася да першых сядзібна-паркавых комплексаў ранняга класіцызму на тэрыторыі Беларусі. Стыль класіцызм быў выкарыстаны не толькі ў афармленні фасада будынка, але і ў афармленні прадметаў інтэр'еру, ўпрыгожванняў і ландшафту сядзібы. Аўтар праекта - італьянскі архітэктар Карл Спампані.
У склад маёнтка ўваходзілі кальвінскі збор, парк, афіцына, гаспадарчыя пабудовы, стайня, млын. Сярод гаспадарчых пабудоў быў свіран вышынёй 16 вянкоў, памерам 6×9 м, з навісшым дахам над бакавымі сценамі. Дзверы ў тарцовым фасадзе амаль ва ўсю шырыню фасада. Выкарыстоўваўся для захавання зерня.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён