Шыфр
612Г000628_6
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Пачатак XIX ст.
Стыль
Класіцызм
Фрагменты былой сядзібы “Кухцічы” – помнік сядзібна-паркавай архітэктуры ХІХ ст. Асаблівасць архітэктурнага рашэння сядзібы ў тым, што яна адносілася да першых сядзібна-паркавых комплексаў ранняга класіцызму на тэрыторыі Беларусі. Стыль класіцызм быў выкарыстаны не толькі ў афармленні фасада будынка, але і ў афармленні прадметаў інтэр'еру, ўпрыгожванняў і ландшафту сядзібы.
У яго склад маёнтка ўваходзілі кальвінскі збор, парк, афіцына, гаспадарчыя пабудовы, стайня, млын. Млын выкарыстоўваўся як гаспадарчае збудаванне для абмалоту зерня. Ён мае магутныя сцены (таўшчыня ў аснове 1,2 м), складзены з валуноў бутавага камня. Да паўночнай сцяны шчыльна падыходзіў вялікі вадаём, акаймаваны прысадамі івы. Сцены прарэзаны нерэгулярна аконнымі праёмамі, уваход – у глыбокай тарцовай сцяне. Агульны план пабудовы – П-падобны.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён