Шыфр
613Г000152_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
канец XVIII ст. - канец XIX ст.
Апісанне
Сядзіба захавалася фрагментарна. Тэрыторыя забудавана прыватнымі жылымі
дамамі і прысядзібнымі гаспадарчымі пабудовамі.
Парк сядзібы быў закладзены ў другой палове ХVІІІ ст. як рэгулярны. У 1880 г. быў перапланаваны. У аснову новай планіроўкі лёг вялікі баскет старога парку. Зараз парк зарос, страчана планіроўка, відавыя кропкі.
Паводле даследаванняў А.Т. Федарука, асноўным кампазіцыйным кампанентам паўночнай часткі з'яўляўся вялікі прамавугольны баскет першапачатковай рэгулярнай кампазіцыі часоў Бярновічаў з ліпавай алеяй па перыметры. Шырыня алеі была каля 5 м, дрэвы стаялі прыкладна праз 3 м. Узрост ліп складаў больш 200 гадоў. Паўночная частка парку абмежавана ахоўнай нешырокай паласой. Пераважае граб, адзіночна растуть дрэвы ліпы, клёна. Па перыметры сядзіба была абмежавана каналам.
Шляхам запружвання ручая ў найбольш паніжанай частцы парку было ўтворана тры вадаёмы, дно якіх было ўмацавана арыгінальным водаўпорам з моха сфагнума, прысыпанага тонкім слоем гліны. На паўднёва-заходняй сажалцы быў востраў з альтанкай. Зараз водная сістэма захавалася, але ставы і каналы таксама зарастаюць.