зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Фрагменты парку

Шыфр

113Г000610_2

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

Пачатак ХІХ ст.

Стыль

Рамантызм

Апісанне

Палацава-паркавы ансамбль, радавое гняздо Трымбiцкiх, абкружаў пейзажны парк, закладзены Вiнцэнтам Трымбiцкiм пры будаўнiцтве рэзiдэнцыi ў канцы XVIII ст.

Плошча парку складае 3 га (без саду). Ён размешчаны ўздоўж выцягнутай кампазiцыйнай восi з поўначы на поўдзень. Уязная алея кароткая. Яна адметная тым, што аздоблена каштоўным экзотам - лiпай крымскай, а таксама сваёй шырынёй (20 м). Алея вяла да параднай паляны з традыцыйным кругам перад палацам. З усходняга боку алея фiксавалася стайняй, з заходняга боку да яе прымыкаў крухмальны завод. Праз парк праходзiла прагулачная алея, абсаджаная пладова-ягаднымi кустамi. У пачатку XIX ст. паркавыя баскеты атрымалi пейзажную аздобу невялiкiмi дрэвавымi групамi i салiтэрамi - клёнам, грабам, ясенем, дубам, лiпай i iнш. Дрэвы дасягалi ўзросту 150 i больш гадоў. Асаблiвую прыгажосць парку прыдаюць дрэвы лiстоўнiцы вышынёй больш за 30 м.

Палац i парк захавалiся, выкарыстоўваюцца ў гаспадарчых мэтах.