113Г000610_1
Шыфр
113Г000610
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Пружанскі раён, пас. Інтэрнацыянальны, вул. Завадская, 4
Датаванне
др. пал. ХVIII cт. - пач. ХХ ст.
Стыль
Неакласіцызм
Палацава-паркавы ансамбль, радавое гняздо Трымбiцкiх. Маёнтак ад блiжэйшай вёскi меў назву Лiноўскi. Першае ўпамiнанне пра в. Лiнова ў пiсьмовых крынiцах датуецца 1563 г. Лiноўскi палац быў узведзены Вiнцэнтам Трымбiцкiм на мяжы XVIII-XIX ст. Старая рэзiдэнцыя Трымбiцкiх выглядала даволi сцiпла i служыла жылым домам для чатырох пакаленняў гэтага роду. Палац быў пабудаваны з цэглы, меў адзiн паверх, накрыты гладкiм чатырохсхiльным дахам. У пачатку XX ст. палац стаў цесным, i Уладзiслаў Трымбiцкi распачаў яго перабудову. Для распрацоўкi праекта i яго ажыццяўлення быў запрошаны дойлiд Луба. Планавалася ўзвесцi 2 сiметрычныя двухпавярховыя крылы, але недахоп сродкаў i пачатак 1-й сусветнай вайны не дазволiлi ажыццявiць намечанае да канца. Тым не менш палац пасля перабудовы набыў манументальны выгляд. Палац меў багатае ўнутранае аздабленне. У пярэднiм пакоi стаялi мармуровыя скультуры Нерона i Агрыпiны. Цэнтральная зала, якая служыла сталовай, мела 50 м плошчы. У час прыёму гасцей тут праводзiлiся балi i святы. На сценах вiселi партрэты продкаў Трымбiцкiх i Ажэшкаў, у т.л. Марты Радзiвiл з Трымбiцкiх, Уладзiслава i Багуслава Трымбiцкiх i iнш. Астатнiя пакоi дзялiлiся на "цёмныя", "светлыя", "ясныя" ў залежнасцi ад колеру шпалер i аздобы мэблi. Некалькi пакояў былi дэкарыраваны партрэтамi i габеленамi, якiя паходзiлi з Закозельскага маёнтка са збораў Калiкста Ажэшкi, брата Людвiкi Трымбiцкай з Ажэшкаў. Асаблiвым багаццем кнiгазбору вылучалася бiблiятэка. Дзякуючы намаганням бiблiёграфа Уладзiслава Трымбiцкага, брата Багуслава, у 2-й палове XIX ст. бiблiятэка мела каштоўныя старадаўнiя рукапiсы, некалькi тысяч тамоў польскiх, французскiх кнiг i лiтаратуры iншых краiн свету. Пасля смерцi Уладзiслава Трымбiцкага большая частка бiблiятэчнага кнiгазбору была выкуплена графам Замойскiм i вывезена ў Варшаву, астатнюю частку разрабавалi кайзераўскiя войскi пад час 1-й сусветнай вайны.
Палац абкружаў пейзажны парк, закладзены Вiнцэнтам Трымбiцкiм пры будаўнiцтве рэзiдэнцыi ў канцы XVIII ст. Парк грунтоўна абследаваны i апiсаны А.Т.Федаруком. Плошча парку складае 3 га (без саду). Ён размешчаны ўздоўж выцягнутай кампазiцыйнай восi з поўначы на поўдзень. Уязная алея кароткая. Яна адметная тым, што аздоблена каштоўным экзотам -лiпай крымскай, а таксама сваёй шырынёй (20 м). Алея вяла да параднай паляны з традыцыйным кругам перад палацам. 3 усходняга боку алея фiксавалася стайняй, з заходняга боку да яе прымыкаў крухмальны завод. Праз парк праходзiла прагулачная алея, абсаджаная пладова-ягаднымi кустамi. У пачатку XIX ст. паркавыя баскеты атрымалi пейзажную аздобу невялiкiмi дрэвавымi групамi i салiтэрамi - клёнам, грабам, ясенем, дубам, лiпай i iнш. Дрэвы дасягалi ўзросту 150 i больш гадоў. Асаблiвую прыгажосць парку прыдаюць дрэвы лiстоўнiцы вышынёй больш за 30 м. Параўнальна невялiкi пейзажны парк дапаўняўся размешчаным побач пладовым садам, якi абмяжоўваўся лясным масiвам.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён