Шыфр
613Г000491_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
першая палова ХХ ст.
Апісанне
Двор Завушша ўпершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1587 г. У 1628 г. Завушша сустракаецца сярод населеных пунктаў фальварка Альба.
Свіран (клець адрознівалася меншымі памерамі) прызначаўся для захоўвання зерня, прадуктаў, вопраткі і іншай хатняй маёмасці. Свіран для захоўвання хатняга скарбу, як правіла, ставіўся побач з жылым домам, каб быць на відавоку ў гаспадароў. Як адзначае С.А.Сергачоў, канструкцыі свірнаў вылучаліся стараннай падгонкай элементаў, надзейнасцю і трываласцю.
Свіран з’яўляецца часткай сядзібнага комплексу, які захаваўся фрагментарна. Узор такога тыпу гаспадарчых пабудоў першай паловы ХХ ст. Падлягаюць захаванню аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя будынка, характэрныя канструктыўныя элементы (падмурак з валуноў, галерэя на фігурных стойках і іншыя, якія могуць быць выяўлены падчас інжынерных даследаванняў), арыгінальныя дзверы.