613Г000491_3
Шыфр
613Г000491
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
др. пал. ХVІІІ ст.
Двор Завушша ўпершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1587 г. У 1628 годзе. Завушша сустракаецца сярод населеных пунктаў фальварка Альба. У ім было 48 дымаў (двароў), карчма, млын на р. Уша. У 1636 г. ў Завушшы ўжо налічвалася 68 двароў. Завушша знаходзілася ў складзе фальварка Альба і ў 1650 годзе, аднак у 1671 годзе ўжо з’яўлялася самастойным фальваркам, да якога адносіліся вёскі Квачы і Круты Бераг.
Атрымаўшы Завушша, Тэафілія і Ігнацій Мараўскія ў сямідзясятых гадах XVIII стагоддзя перабудавалі сядзібу, што адлюстравана ў інвентарах 1828 і 1876 гг. Яны пабудавалі ў Завушшы з лістоўніцы сядзібны дом у стылі класіцызму. Меў ён у плане форму шырокага прамавугольніка. Быў аднапавярховы на падмурку з сярэдняй двухпавярховай часткай. Цэнтральная частка была вылучана порцікам з дзвюма парамі тасканскіх калон, завершаным трохвугольным франтонам, а з боку парку знаходзілася тэраса з двухбаковымі сходамі, што вялі ў парк. Дом быў накрыты высокім гонтавым дахам, двухсхільным над двухпавярховай часткай і трохсхільным над аднапавярховымі крыламі.
У часы Мараўскіх сядзібны дом у Завушшы, нягледзячы на свае адносна невялікія памеры, адпавядаў узроўню магнацкіх сядзіб.
613Г000491_3
613Г000491_5
613Г000491_1
613Г000491_2
613Г000491_4
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён