Фрагменты сядзібы "Двор": вадаём

Шыфр

613Г000019_2

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, Барысаўскі раён, в. Вароўскага

Датаванне

1895 - 1897 гг.

Апісанне

Сядзіба графа Іосіфа Тышкевіча. Захавалася ў выглядзе фрагментаў. Парк размяшчаўся за сядзібным домам. Захаваліся адзічалыя насаджэнні на плошчы каля 2 га, часткова вадаём.  Будынкі пастроены ў традыцыйных для Міншчыны архітэктурных формах з валуноў і чырвонай цэглы. Гэта помнікі гаспадарчай архітэктуры часу эклектыкі.