Шыфр
211В000634
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
VIII - XIV ст.ст.
Апісанне
Першапачатковы дзядзінец Полацка. На правым беразе р. Палата, за 800 м ад упадзення яе ў Заходнюю Дзвіну. Узнік як гарадзішча масавага тыпу на левым беразе Палаты (першапачатковая плошча 1 га, цяпер - каля 0,89 га). Яно непасрэдна дамыкала да вакольнага горада - паселішча. Выявіў і даследаваў у 1928 А. М. Ляўданскі, даследавалі ў 1960, 1962 Г. В. Штыхаў, у 1989 С. В. Тарасаў. Культурны пласт ад 2 да 4,5 м, моцна пашкоджаны могілкамі 19 ст., добра захаваўся па краях пляцоўкі. Выяўлены матэрыялы днепра-дзвінскай культуры, умацаванае паселішча крывічоў 9-10 ст. У сярэдзіне 11 ст. дзядзінец Полацка быў перанесены на правы бераг Заходняй Дзвіны пры ўпадзенні ў яе Палаты (пазней Полацкі Верхні замак), гарадзішча паступова прыйшло ў заняпад, з 12 ст. яго тэрыторыя выкарыстоўваецца пад гарадскія могілкі. Пасля захопу Полацка рускімі войскамі ў 1563 г. з фартыфікацыйнымі мэтамі было пракапана новае русла Палаты, якое аддзяліла гарадзішча ад збудаванага ў гэты час Полацкага Ніжняга замка. У выніку полацкае гарадзішча апынулася на правым беразе Палаты.