зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гарадзішча старажытнага Мазыра

Гарадзішча старажытнага Мазыра

Змест

Апісанне

Гарадзішча старажытнага Мазыра знаходзіцца на Гары Камунараў (былая Замкавая, або Спасаўская гара) на мысе паміж 2 шырокімі ярамі, што праразаюць высокі карэнны бераг Прыпяці. Вышыня над узроўнем ракі 15-20 м. Пляцоўка формай нагадвае ромб, яе памер 120-140х100 м, забудавана драўлянымі і мураванымі пабудовамі, штучныя ўмацаванні не захаваліся. 

Абследваў у 1951 г. Ю.У. Кухарэнка, даследавалі ў 1981-84 гг. А,А, Трусаў, у 1983 г. І.М. Чарняўскі, у 1985 г. А.М. Кушнярэвіч, у 1988 г. І.І. Сінчук, у 1989 г. Т.С. Бубенька. 

Падчас раскопак было выяўлена каля 900 шкляных бранзалетаў зялёнага, блакітнага, карычневага і салатавага колеру XII - 1-й пал. XIII ст. Трапляюцца інкруставаныя кантрастным (звычайна жоўтым) шкляным жгутом кручаныя, гладкія і рыфлёныя. Пераважная большасць керамічнага посуду  прадстаўлена гаршкамі ХІІ-ХV ст. Амаль усе яны арнаментаваны, частка посуду мае свідраваныя шыйкі. Металічныя вырабы ХІІ-ХV ст. прадстаўлены шырокалязовымі сякерамі, наканечнікамі стрэл, кордам (к. ХV-ХVІ ст.), рыбалоўнымі кручкамі, ключамі цыліндрычных замкоў (ХІІ-ХV ст.), нажамі. Знойдзена каля 100 прасліц, бардовы сланцавы крыжык, больш за 100 кавалкаў і нарыхтовак  сланцу. У XVII ст. на Гары Камунараў была  ўзведзена драўляная Спасаўская царква (дзейнічала да  сяр. XIX ст.). Побач з ёю знаходзіўся могільнік.

Сёння тут знаходзіцца Мазырскі краязнаўчы музей.

Старонка