313Г000844
Шыфр
312Е000505
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Мазырскі раён, г. Мазыр,
Датаванне
XII - XX стст.
Стыль
Барока, класіцызм, мадэрн, канструктывізм, савецкі неакласіцызм
Гістарычны цэнтр г.Мазыра: будынкі і збудаванні, планіровачная структура, ландшафт і культурны пласт на тэрыторыі, абмежаванай з поўначы - набярэжная р. Прыпяць, з захаду - пл.Леніна і вул.Ленінская, з поўдня - ровам і зав.Фрунзе, з усходу - вул.Калінінавул. Гара Камунараў, 3, 8 , вул. Камсамольская, 13, 15, 17, вул. Ленінская, 5, пл. Леніна У.І., 9, 12.
Гістарычны цэнтр г. Мазыра - комплексны помнік горадабудаўніцтва. Мазыр размешчаны ў сярэднім цячэнні р. Прыпяць, на яе правым беразе. Першая згадка ў летапісных дакументах пад 1155 годам: Юрый Далгарукі, заняўшы кіеўскі пасад і жадаючы забяспечыць у адносінах да сябе лаяльнасць чарнігаўскіх князёў, перадаў Мазыр Святаславу Ольгавічу... Двума гадамі пазней, калі вялікім кіеўскім князем стаў Ізяслаў Давыдавіч, адбыўся перадзел чарнігаўскіх зямель, але ледзь пазней Мазыр ізноў трапляе ва ўласнасць Святаслава Ольгавіча. Першапачатковае месцазнаходжанне летапіснага Мазыра лакалізуецца ў раёне сучаснай Гары Камунараў і прылеглай да яе тэрыторыі. Горадаўтваральным ядром горада з'явіўся ўмацаваны дзядзінец, размешчаны на мысе правага карэннага берага р. Прыпяць. Першае археалагічнае абследаванне гарадзішча старажытнага горада было праведзена у 1951 г. Ю. Кухарэнка. У 2022-2023 гг. ДНУ “Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі наук Беларусі” на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці “Гарадзішча старажытнага Мазыра ХІІ-ХІІІ стст.” праводзіліся археалагічныя раскопкі. У выніку археалагічных даследаванняў знойдзена падлога дома і рэшткі дзвюх печаў з падпечнымі ямамі. Быў знойдзены край схілу (яра) мазырскага замчышча, што дазволіць у далейшым зрабіць высновы аб ландшафтных і тапаграфічных зменах дадзенай тэрыторыі.
У ходзе даследаванняў знойдзена каля 100 індывідуальных знаходак, сабрана вялікая колькасць археалагічных артэфактаў (кераміка, шкло, вырабы з каляровых металаў (манеты, напарсткі, пломбы і гузікі) і інш.), якія ў асноўным датуюцца XVIII–XIX стст.
313Г000844
313Г000512
313Г000513
312Е000505_1
313В000506
312Г000511
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён