Шыфр
112Г000345_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
др. пал. XIX ст.
Апісанне
ГАСПАДАРЧЫЯ ПАБУДОВЫ размешчаны з усходняга боку ад пад'язной дарогі. Прызначэнне будынкаў не вызначана. Па звестках А.Т. Федарука, першы ад дарогі будынак -- былая сыраварня.
Вядома, што ў сярэдзіне ХІХ ст. у маёнтку меўся гаспадарчы двор, дзейнічалі кузня, два заезныя двары, млынок, вадзяны і ветраны млыны, вінакурня. Па вызначэнні А.Т. Федарука, да нашага часу захаваліся ў паўразбураным стане сыраварня (14х7 м), лядоўня (7х7 м), перабудаваны свіран (14х7м). Гаспадарчыя пабудовы датуюцца пачаткам ХХ ст.