зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Рэшткі былой сядзібы:

Шыфр

112Г000345

комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

сяр. ХІХ ст.

Апісанне

Дакладных звестак аб заснаванні сядзібы ў пісьмовых крыніцах не маецца. Прынята лічыць, што яна закладзена Пузынамі ў другой палове ХІХ ст. На думку А.Т. Федарука, больш праўдападобна, што яе заснавалі ў сярэдзіне ХІХ ст. Віслоцкія. 

Палацава-паркавы ансамбль размешчаны ў маляўнічым месцы побач з вёскай Грымяча на пагорку ў выгіне ракі Пульвы. Ансамбль сядзібы складаецца з мураванага палаца, невялікага пейзажнага парку, двух гаспадарчых пабудоў з цэглы і бутавага каменю. Будынак палаца вырашаны ў стылі класіцызму. Ён мае сіметрычную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю, у плане прамавугольны з бакавымі рызалітамі на галоўным і тыльным фасадах. Будынак узведзены на высокім падмурку, мае паўпадвальны паверх. Унутраная планіроўка палаца анфіладная. 

Палац абкружае параўнальна невялікі парк, плошчай каля 5 га, які займае частку схілу пагорка да р. Пульвы. Перад домам быў размешчаны вялікі партэр з кругам і клумбай у цэнтры. Сіметрычна палацу растуць 2 лістоўніцы еўрапейскія. 

Ад былых кампазіцый цяпер захаваліся адзінкавыя дрэвы і невялікія групы (дуб, граб, елка). З экзатычных відаў захаваліся адзінкавыя дрэвы ясеню звычайнага ніцага, лістоўніцы, шаўкоўніцы і інш.

Вядома, што ў сярэдзіне ХІХ ст. у маёнтку меўся гаспадарчы двор, дзейнічалі кузня, два заезныя двары, млынок, вадзяны і ветраны млыны, вінакурня. Па вызначэнні А.Т. Федарука, да нашага часу захаваліся ў паўразбураным стане сыраварня (14х7 м), лядоўня (7х7 м), перабудаваны свіран (14х7 м). Гаспадарчыя пабудовы датуюцца пачаткам ХХ ст. Сыраварня пабудавана з цэглы, была накрыта дахоўкай, лядоўня і свіран -- з каменя. 

Аб'екты, якія ўваходзяць у склад дадзенай каштоўнасці (комплекснага аб'екта)
гаспадарчыя пабудовы
гаспадарчыя пабудовы
палац
палац
парк
парк