зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Гасцінічны комплекс "Мінск" (карпусы 1, 2)

Гасцінічны комплекс "Мінск" (карпусы 1, 2)

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

713Г000160

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1958 г.

Апісанне

Будынку гасцініцы «Мінск» было вызначана адно з важнейшых месц у планіровачнай структуры цэнтральнай часткі горада: ён вырашаў складаны вугал на перасячэнні праспекта з вул. Свярдлова і ствараў фронт забудовы паўночна-ўсходняга боку пл. Незалежнасці. Распрацаваў эскізны праект гасцініцы архітэктар Г.П. Баданаў яшчэ ў пачатку 1950-х гг., затым пасля 1955 г. у рэчышчы агульнай тэндэнцыі спрашчэння фасадаў праект быў адкарэкціраваны. Комплекс гасцініцы «Мінск» складаецца з двух корпусаў. Корпус №1 пабудаваны ў 1958 г. па праекце Г. Баданава як уласна гасцініца «Мінск». Корпус № 2 пабудаваны ў 1968 г. па праекце архітэктараў Дз. Кудраўцава, С. Мусінскага, Г. Сысоева, інжынера Н. Гулевай. Ён праектаваўся ў 1960-1968 гг. як гасцініца «Інтурыст». У 2002 г. комплекс гасцініцы рэканструяваны з прывядзеннем да атэляў катэгорыі «чатыры зоркі». Было выканана ўцяпленне фасадаў. Пад час рэканструкцыі гістарычны воблік фасадаў захаванны.

Шасцi-сяміпавярховы з падвалам П-падобны ў плане будынак. Складаецца з двух розначасовых Г-падобных у плане корпусаў. Корпус № 1 шасціпавярховы на высокім цокалі. Цокаль аддзелены цягай. Фасады патынкаваныя з рустоўкай, вырашаны ў простых лаканічных формах. Па гарызанталі падзелены цягамі пад вокнамі 4-га паверха і паміж 4-м і 5-м паверхамі. Завершаны фасады карнізам спрошчанага профілю на кранштэйнах. Фасад па пр. Незалежнасці з левага краю на вышыню трох паверхаў вылучаны асіметрычна размешчаным арачным парталам галоўнага ўвахода, дэкарыраваным архівольтам. Партал абліцаваны гранітам. 

Старонка