зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Капліца

Апісанне

Капліца размешчана на паўночнай ускраіне вёскі справа ад аўтадарогі Н6130 у накірунку Смаргонь-Жодзішкі.

Капліца пабудавана з камянёў у др. пал. ХІХ ст., патынкавана і пабелена. Уяўляе сабой невысокае прамавугольнае ў плане збудаванне на цокалі накрыта шатровым дахам. Пад дахам праходзіць прафіляваны карніз, вымураваны з цэглы. Паўднёвая і заходняя грані прарэзаны лучковымі нішамі, у якіх за шклом змешчаны абразы. На паўднёвым фасадзе ніша крыху большая па вышыні.

Капліцы другой паловы ХІХ - пачатку ХХ ст., што захаваліся ў Смаргонскім раёне, вызначаюцца простай кампазіцыяй і афармленнем. Пабудаваны з камянёў і цэглы ў форме слупка, вежачкі альбо тумбачкі. Унутры ў нішах змешчана сакральная атрыбутыка (крыжы, абразы, фігуркі святых). Ля падножжа некаторых капліц змураваны алтарыкі, куды складаюць ахвяраванні.