зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Карэтная

Шыфр

511Г000459_2

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1820-1830-е гг.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Была пабудавана ў першай палове 19 стагоддзі як гаспадарчая пабудова Жыліцкага палацава-паркавага ансамбля - карэтная. Надбудаваны другі паверх карэтнай з'яўляўся кватэрай вазніцы, які павінен быў у кожны момант быць гатовым да раз'ездаў. Таксама ў летні час адзін з экіпажаў трымаўся запрэжаным для аб'езду гаспадарчага двара сядзібы памешчыкам. У перыяды, калі ў палацавай капліцы не было ксяндза Булгакі рэгулярна выязджалі ў касцёл у Бабруйск.

Пасля рэвалюцыі да 1930 года ў карэтнай месцаваліся жылыя памяшканні, дапаможныя памяшканні школы працоўнай моладзі, што мясцілася ў палацы. З 1930 года навучальныя памяшканні агранамічнай школы. У гады Вялікай айчыннай Вайны месціўся нямецкі гарнізон. У паваенны час у карэтнай месціліся гаспадарчыя памяшканні, навучальны клас механізавання, клуб для студэнтаў. Пасля клуб змяніў залу цяжкой атлетыкі. У 70-ё-80-е 20 ст гады да ўсходняга крыла карэтнай былі прыбудаваны два будынкі - цэх дрэваапрацоўкі і лазня.

Пацярпела ад пажару ў 2006 годзе.