Шыфр
712Г000238
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
I пал. XVII ст.
Стыль
Рэнесанс
Апісанне
Комплекс уніяцкіх кляштараў быў закладзены ў пачатку 17 ст. пры драўлянай царкве, пабудаванай у 16 ст. У 1617 г. для будаўніцтва мужчынскага кляштара на рынку, насупраць ратушы быў выдзелены "пляц пусты". У 1636 г. кляштару быў перададзены суседні пляц, які называўся "Лужа", для будаўніцтва мураванай царквы. Завершана будаўніцтва храма было, хутчэй за ўсё, у 1650 г., таму што ў тым годзе да паўночна-заходняга фасада царквы была прыбудавана капліца. Фарміраванне ўсяго комплекса было завершана ў сярэдзіне 17 ст. Гэта пацвярджае той факт, што ў час руска-польскай вайны 1654 - 1667 гг. комплекс мінскіх базыльянскіх кляштараў выкарыстоўваўся ў абарончых мэтах. Комплекс складаўся з царквы і двух жылых корпусаў - мужчынскага і жаночага, якія ўтваралі замкнёны з трох бакоў амаль квадратны ў плане ўнутраны двор. Царква Святога Духа галоўным фасадам арыентавалася на плошчу. Фасад быў насычаны архітэктурнай пластыкай.