Шыфр
712Г000010_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1799-1800 гг.
Апісанне
Будынак багадзельні быў пабудаваны ў 1847 г. на тэрыторыі гарадской бальніцы. Знаходзіўся ў падпарадкаванні Прыказа грамадскага прызрэння. Будынак быў мураваны двухпавярховы. У 1862 г. праводзіліся ўнутраныя рамонтныя работы. У гэты час багадзельня была разлічана на 100 ложкаў, у тым ліку аддзяленне для невылечнахворых -- 10 ложкаў, састарэлых жанчын благароднага звання -- 13 ложкаў, "скарбяшчых" - 20 ложкаў. Як вынікае з матэрыялаў даклада чарговага земскага схода за 1912 г., у 1885-1886 г. гарадская бальніца з былога манастырскага корпуса была пераведзена ў будынак багадзельні, а багадзельня размясцілася ў манастырскім корпусе. Аднак і гэта не вырашыла ўсіх праблем, таму што новае памяшканне бальніцы было арганізавана па калідорнай сістэме, і калідор быў агульны з заразным аддзяленнем. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі тут размясцілася 2-ая гарадская бальніца. Паводле даследванняў У. Дзянісава, у 1930-я гг. над будынкам быў надбудаваны 3-ці паверх.