712Г000010_2
Шыфр
712Г000010
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1799 - 1800
Стыль
класіцызм
Паводле пісьмовых крыніц з 15 ст. на Троіцкай гары ў Мінску існавала драўляная царква Святой Троіцы. У 1630 г. Марына Вяжэвіч каля царквы заснавала жаночы базыльянскі манастыр. Першапачаткова ўсе пабудовы манастыра былі драўляныя. Пасля закрыцця базыльянскіх манастыроў пры царкве Святога Духа на Троіцкай гары ў 1799-1800 гг. быў пабудаваны мураваны жаночы манастыр (арх. Ф. Крамер). Аднак у 1809 г. на тэрыторыі Свята-Троіцкага манастыра адбыўся пажар, у выніку якога былі пашкоджаны манастырскія пабудовы. Аднаўленне манастыра адбывалася па праекту арх. М. Чахоўскага.
Комплекс складаецца з трох лячэбных корпусоў і службовага будынка. Лячэбныя карпусы трохпавярховыя прамавугольныя ў плане, маюць падвалы. Службовы будынак размешчаны ў заходняй частцы комплексу, аднапавярховы, пад часткай існуе цокальны паверх.
712Г000010_2
712Г000010_3
712Г000010_4
712Г000010_1
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён