зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс будынкаў былога Троіцкага манастыра базыльянак, гарадской бальніцы: дом інвалідаў

Шыфр

712Г000010_2

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1799 - 1800 гг.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

У 1839 г. было вырашана пашырыць гарадскую бальніцу на Троіцкай гары і перавесьці туды шпіталь з былога кляштара баніфратаў, размешчанага на вул. Ракаўскай. У 1840-я гг. побач з былым манастырскім корпусам, занятым бальніцай на 70 ложкаў, пачалі будаваць 2 новыя мураваныя будынкі, адзін з якіх прадназначаўся для дома інвалідаў (аддзяленне псіхічнахворых). Паводле архіўных матэрыялаў, у 1847 г. будаўніцтва было завершана. 

 2-ГІ КОРПУС (БЫЛЫ ДОМ ІНВАЛІДАЎ). Трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам (трэці паверх надбудаваны пазней). Размешчаны ў цэнтры комплексу, пераходам на ўзроўні 2-га і 3-га певерхаў злучаны з 1-м корпусам. Сцены патынкаваныя і пафарбаваныя. Галоўны фасад мае сіметрычную кампазіцыю.