Комплекс будынкаў былога Троіцкага манастыра базыльянак, гарадской бальніцы: гаспадарчая пабудова

Апісанне

Аднапавярховы часткова на высокім цокальным паверсе прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Фасады члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, вырашаны плоскасна, без дэкору. З боку дваровага фасада прыбудаваны пазнейшыя невялікія тамбуры.