Шыфр
412Г000033
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Апісанне
Сядзіба Станіславова - помнік сядзібна-паркавай архітэктуры другой паловы XVIII ст. Размешчана на паўночна-ўсходняй ускраіне Гродна, у яго былым прыгарадзе - Станіславова (сучасная вуліца Ціміразева). Ансамбль уключаў сядзібны дом, 2 флігелі, гаспадарчыя пабудовы, парк.
Комплекс сфармiраваны ў 1760-70-я гг. паводле праекта iтальянскага арх. Дж. Сака. З'яўляўся загараднай рэзідэнцыяй караля Рэчы Паспалітай Аўгуста Панятоўскага. Палац быў прызначаны для кароткачасовага знаходжання караля і называўся паляўнічым.
Пасля падзелу Рэчы Паспалітай гэты канфіскаваны расійскім урадам маёнтак перайшоў у прыватную ўласнасць расійскаму генералу Рубану. У 1814 г. Станіславова купіў князь Ксаверы Францавіч Друцкі-Любецкі.
На мяжы ХІХ і ХХ стст. уладальнікам маёнтка быў князь Уладзіслаў Друцкі-Любецкі, а пасля яго смерці ў 1913 г. - яго жонка Мар'я. У 1920-39 гг. маёнтак належаў іх сыну Яну, які пастаянна пражываў у сваім маёнтку пад Варшавай.
Пасля 1939 г. тут размясціўся першы ў Гродзенскім раёне саўгас.
У пасляваенны час будынак неаднаразова падвяргаўся рамонтам, у выніку якіх быў часткова згублены або скажоны архітэктурны дэкор фасадаў.