Шыфр
513Г000010
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1802–1864 гг.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Магілёўская гарадская бальніца належыць да найстарэйшых лячэбных устаноў на тэрыторыі Беларусі. Заснавана ў 1802 г. як бальніца грамадскай апекі. У 1819 г. для бальніцы былі пабудаваны 14 драўляных баракаў на 40 ложкаў. У 1859 г. бальніца пашыралася ўжо да 150 месц. У гэтай сувязі ў 1864 г. пабудаваны 2 двухпавярховыя Е-падобныя ў плане мураваныя карпусы. У гэтым жа годзе пры бальніцы быў арганізаваны радзільны інстытут на 25 ложкаў.
Тры мураваныя карпусы сіметрычна размешчаны вакол азяляненнага курданёра. 2 бакавыя трохпавярховыя Е-падобныя ў плане будынкі галоўнымі прадаўгаватымі фасадамі арыентаваны на лінію забудовы вуліцы. Па цэнтры іх — неглыбокія рызаліты з галоўнымі ўваходамі. Вокны прамавугольныя з ліштвамі, прасценкі рызалітаў руставаныя. Двухпавярховы П-падобны ў плане корпус галоўным прадаўгаватым фасадам арыентаваны на курданёр, сцены яго фасадаў прарэзаны прамавугольнымі вокнамі.