зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс будынкаў Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа: інтэрнат

Шыфр

713Г000378

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

г. Мінск, Партызанскі раён, вул. З. Бядулі, 9/2 (інв. № 500/С-11562)

Датаванне

1957 г.

Апісанне

Інтэрнат на 312 чалавек на перасячэнні вуліц Галантарэйнай і Першамайскай запраектаваны згодна з планіровачным заданнем і архітэктурна-планіровачным заданнем Упраўлення па справах архітэктуры горада Мінска. Праект інтэрната распрацаваны "Мінгарпраектам" для Міністэрства "Жылграмадзянбуд" па вул. Галантарэйнай у г. Мінску. Да інтэрната на 312 чалавек прымыкае 4-павярховы інтэрнат на 180 чалавек і з'яўляецца пашырэннем дадзенага інтэрната і па фасадзе складае адзінае цэлае. Галоўны архітэктар В.І. Герашчанка. Аб гэтым сведчаць дакументы ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі.