713Г000375
Шыфр
713Г000301
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1957 г.
Стыль
Сталінскі ампір
Раён вуліцы З. Бядулі (з канца 19 стагоддзя гэта быў Маркаўскі завулак) пачаў забудоўвацца ў апошняй трэці 19 - пачатку 20 ст. Забудова вялася стыхійна, і часта пры будаўніцтве парушаліся нормы планіроўкі. У 1910 годзе завулак заасфальтавалі, і ён стаў падобны да вуліцы.
У час Вялікай Айчыннай вайны амаль усе збудаванні завулка былі знішчаны, і яго прыйшлося аднаўляць. Адной з першых навучальных устаноў, якія пачалі працаваць пасля Вялікай Айчыннай вайны, быў Мінскі будаўнічы тэхнікум. Доўгі час ён не меў свайго навучальнага памяшкання. У1954 г. быў пабудаваны галоўны корпус архітэктурна-будаўнічага тэхнікума па вул. Змітрака Бядулі (да 1956 года называлася Галантарэйная), 7. У 1956 г. пабудаваны другі корпус архітэктурна-будаўнічага тэхнікума па вул. Змітрака Бядулі, 9 (зараз - філіял БНТУ «Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы коледж»). Пяціпавярховы будынак інтэрната каледжа ў плане набліжаецца да прамавугольнай формы. Пад будынкам маецца падвал. З паўночна-усходняга боку ён прымыкае да будынка другога навучальнага корпуса і размешчаны з невялікім водступам ад яго, з паўднёвага захаду - да другога корпуса інтэрната. Будынак накрыты вальмавым дахам.
713Г000375
713Г000376
713Г000377
713Г000378
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён